Аляксандр Краўчук: Мінздароўя пайшло на злачынства
Сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі застаецца даволі напружанай. Афіцыяльнай статыстыцы людзі не давяраюць і небеспадстаўна, як кажа інвалід 2 групы Аляксандр Краўчук з вёскі Дзевяткі Кобрыньскага раёна. Яго сям’я перахварэла COVID-19 пад выглядам вострай рэспіраторнай інфекцыі і бранхіта. І ў страшную статыстыку не трапіла. Пра каронавірусную інфекцыю здагадваліся, але ўпэўніліся толькі праз 2 месяцы пасля хваробы.
Калі Краўчук прайшоў усе інстанцыі зверху да нізу з патрабаваннем правесці хаця б платныя тэсты, кажа Аляксандр Краўчук:
– Калі ў нас дзяржава настолькі жабрацкая, што не можа людзей забяспечыць бясплатнымі аналізамі, думаў, з платнымі не праблема будзе. Як аказалася, і тут праблема.
Добра, што ўсё скончылася добра. Хаця сястра жонкі, якая ў той час жыла з імі, толькі праз бальніцу адужала COVID. Краўчукі павінны былі прайсці ізаляцыю, каб не ствараць пагрозу для людзей, калі б медыкі рабілі хаця б экспрэс–тэсты на пачатку захворвання, гаворыць Краўчук:
– Так як “Сашка3%” сказаў спачатку, што ў нас COVID няма, а пасля агучыў, што ён ужо фактычна заканчваецца. Я б сказаў, што Міністэрства аховы здароўя ў гэтым выпадку пайшло проста на злачынства, хаваючы сапраўдную карціну па COVID, падвяргаючы грамадства небяспецы.
На 23 чэрвеня ў рэспубліцы зарэгістраваны 59 тысяч 487 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Памерлі 357 пацыентаў. Паводле Аляксандра Краўчука, гэтыя лічбы патрэбна памножыць на 10, каб ведаць сапраўдную статыстыку.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя