Аляксандр Краўчук: Судовыя выканаўцы прасілі суд абмежаваць мне выезд за мяжу
Кобрынскі раённы суд не задаволіў скаргу Кобрынскага аддзела прымусовага выканання судовых пакаранняў у адносінах да інваліда 2-й групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандра Краўчука.

Судовыя выканаўцы прасілі суд абмежаваць Краўчуку выезд за мяжу па прычыне неўплаты падаходнага падатку на арэнду 13 сотак зямлі пад гаражамі, кажа Аляксандр Краўчук:
– Я ім паказаў дакументы, што на сённяшні дзень мне неабходнае лячэнне за мяжой. Паказаў на судзе дакументы з Германіі, дзе мяне запрашаюць на пратэзіраванне.
Паводле Аляксандра Краўчука, ён яшчэ змагаецца за адмену падатку. Паколькі пры яго пенсіі ў 400 рублёў і выдаткаў, ён ніяк не ўстане выплаціць падатак 718 рублёў за зямлю пад гаражамі, якімі ён не карыстаецца, і прадаць не можа нават з дапамогай рыэлтэраў.
Беларускае Радыё Рацыя
