Аляксандр Кузьмін: Змагаюся за права на дзейнасць



Грамадскі актывіст з Белаазёрска Аляксандр Кузьмін адсуджвае ў Вярхоўным судзе сваё права займацца грамадскай дзейнасцю. Цяпер гэта яму забаронена. Ён мае пракурорскае пісьмовае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі – кампаніі “Гавары праўду”.

Як ён праводзіць грамадскія кампаніі наконт паляпшэння тых ці іншых сацыяльных сфер жыцця людзей Белаазёрска, распавядае сам актывіст:

– Мы, актывісты кампаніі “Гавары праўду”, а гэта не з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. Адзіная грамадская праца заключалася ў зборы подпісаў за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаванне двароў і інш. Што не падабалася ўладзе. Таму Дамброўскі, будучы мэрам, падаў заяву ў Бярозаўскі РУУС.

Але Бярозаўская міліцыя адмовіла ў просьбе цяпер ужо былога мэра Белаазёрска распачаць крымінальную справу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Затое гэта зрабіла пракуратура Бярозаўскага раёну. Кузьмін прайшоў усе судовыя і пракурорскія інстанцыі ў Берасцейскай вобласці, каб скасаваць папярэджанне. Гэта яму не ўдалося. Цяпер слова за Вярхоўным судом.

Беларускае Радыё Рацыя