Аляксандр Мех: Кобрынскія камунальнікі ацанілі свае паслугі ў 263 рублі



Кобрынскі актывіст Аляксандр Мех павінен са сваёй кішэні аплаціць вялікую сумму за абслугоўванне пікета з 10 чалавек. Пікет прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Жыллёва-камунальная гаспадарка на агульнанацыянальным свяце вырашыла нагрэць рукі. Хаця яе паслугі пікетоўцам зусім не патрэбныя, кажа Аляксандр Мех:

– Я сказаў, што пасля нас смецця не застанецца. Яны проста слухаць не захацелі. Яны сказалі: мы знойдзем гэтае смецце. І што там будзе? Кантэйнеры, смеццевозы, там будуць адмыслоўцы па прыборцы тэрыторыі? Там будзе некалькі дворнікаў. І хутчэй за ўсё яны гэта напішуць у гэтым акце.

Паводле Аляксандра Меха, яму спатрэбіўся без малога тыдзень, каб заключыць дамовы. Міліцыі і медыкам прыйшлося ўжо заплаціць 133 рублі агулам, хаця звычайна аплата павінна рабіцца пасля выканання працы. Камунальнікі ацанілі свае паслугі ў 263 рублі.

Беларускае Радыё Рацыя