Аляксандр Мілінкевіч пра пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў



У Рэспубліцы Беларусь ідзе абмеркаванне вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Палітык і былы выкладчык Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што асноўная праблема не ў балах ацэнкі ведаў, а памяньшэнні іх якасці.

Распавядае Аляксандр Мілінкевіч:

На мой погляд, можа быць і 10-бальная, і 12-бальная, і 5-бальная сістэма. Праблема ж не у тым, колькі балаў мы налічваем дзецям, робім мы тэставанне ці не. Праблема ў тым, што ўзровень ведаў падае. І гэта відавочна. Трэба задаць пытанне, чаму так? Як зрабіць так, каб дзеці больш ведалі, каб яны ўмелі гаварыць? Дзіця не толькі пасля школы, але і пасля ўніверсітэта не ўмее размаўляць, не здольны дыскутаваць, гаворыць нейкімі штампамі. Чаму? Бо ён на занятках гэтага не робіць.

Палітык упэўнены, што паляпшэнне прэстыжу працы настаўніка таксама залежыць ад аплаты працы. Калі будзе павялічана аплата – палепшыцца і якасць адукацыі, лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя