Аляксандр Пась: Нашы звесткі па Covid-19 па вобласці адрозніваюцца ад афіцыйных у два разы
Больш за дванаццаць тысяч выпадкаў станоўчых тэстаў на Covid-19. Такія апошнія лічбы былі агучаныя па Берасцейскай вобласці.
Пры гэтым у лякарнях на дадзены момант знаходзіцца каля сямі сотняў чалавек, — распавёў кіраўнік гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Гавары Праўду!” Аляксандр Пась, які займаўся маніторынгам у рэгіёне па каронавіруснай інфекцыі:
– Афіцальныя звесткі не сходзяцца з нашымі амаль у два разы, то бок, тое, што анансуе ўлада, гэта нашмат менш за нашы звесткі. Канешне, сёння досыць складана меркаваць, паколькі ў чалавека сапраўды калі быў не каронавірус, а нейкая іншая хвароба, і чалавек памёр, то яго сваякі адразу думаюць аб горшым, адразу гавораць, што гэта быў каронавірус, а яму, нібыта, не паставілі, таму сёння гэта вельмі цяжка ўлічваць.
Згодна афіцыйнай інфармацыі, у раёнах Берасцейскай вобласці кожны дзень выяўляецца толькі па некалькі выпадкаў. Таму медыцына спраўляецца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце