Аляксандр Пашкевіч: Помнік Аляксандру Неўскаму ў Менску абазначыў трывожную тэндэнцыю



14-га лістапада ў Менску побач з расейскай амбасадай адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму. Помнік усталявалі з ініцыятывы Расеі. Сітуацыю каментуе гісторык Аляксандр Пашкевіч:

– Я б акрэсліў гэта як прамы наступ у гістарычнай палітыцы так званага рускага свету. Помнік Аляксандру Неўскаму – гэта ўжо зусім адкрытае прасоўванне такіх вось расейскіх гістарычных нацыянальных герояў у беларускую публічную прастору. Зноў-такі, гэта не сёння пачалося. У 2016 годзе быў пастаўлены аналагічны помнік у Віцебску. І вось цяпер дамагліся таго, што будзе ён стаяць і ў сталіцы. І магчыма гэта першая ластаўка, можна чакаць падобных падзей і ў бліжэйшай будучыні.

Вядома, што падобная русіфікацыя беларускай землі праводзілася ў другой палове XIX ст., калі на Беларусі набыло беспрэцэдэнтныя маштабы царкоўнае будаванне расейскай архітэктуры. Ініцыятарам гэтага быў генерал-губэрнатар Мураўёў-вешальнік. А многія цэрквы былі асвечаны ў імя акурат Аляксандра Неўскага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя