Аляксандр Павяльчук: Суд расставіць кропкі над «і»



Роўна месяц таму адмысловая камісія Міністэрства аховы здароўя завяршыла праверку па факце заражэння ВІЧ гадавалай дзяўчынкі ў Пінску. Пакуль вынікі не агучваюцца, а матэрыялы знаходзяцца ў Следчым камітэце, які з лютага праводзіць разбіральніцтва ў межах крымінальнай справы «Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам».

Старшыня пінскай арганізацыі «Пазітыўны рух» Аляксандр Павяльчук упэўнены, што справа дойдзе да суда:

– Калі будзе суд, суд расставіць кропкі над «і», і тады будуць канкрэтна названыя вінаватыя і іншыя справы. Людзі прынялі дыягназ. Разумееце, вось гэтыя ўсе ўспышкі «ваў» і пошук вінаватых – гэта ўсё звычайна ад не прыняцця дыягназу. Бо з гэтым статусам людзі жывуць да пенсіі, пасля пенсіі.

Дзяўчынка ўжо прайшла медыцынскае абследаванне ў Берасці і Менску. Цяпер знаходзіцца ў Пінску і атрымоўвае тэрапію, якая блакуе ВІЧ-інфекцыю.

Беларускае Радыё Рацыя