Аляксандр Павяльчук: У барацьбе з алкагалізмам забароны не дзейнічаюць



У Пінску 7 красавіка аб’яўлена днём цвярозасці. На працягу сутак у горадзе над Пінай будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў. Акцыю мясцовыя ўлады прымеркавалі да Сусветнага дня здароўя. Такім чынам чыноўнікі хочуць звярнуць увагу на праблему алкагалізацыі насельніцтва.

У барацьбе з алкагалізмам забароны не дзейнічаюць, людзям трэба мэта і жаданне, – адзначае нарколаг, старшыня пінскай арганізацыі «Пазітыўны рух» Аляксандр Павяльчук:

– У чалавек было моцнае жаданне сесці за руль, а тут алкагалізм не даваў яму зрабіць гэта. І вось ён можа кінуць дзеля гэтага, каб кіраваць машынай. Пры вялікім жаданні чалавек можа зрабіць што заўгодна. А мы, вось наша арганізацыя, наркалогія, астатнія – гэта сфера абслугоўвання. Таму, калі ёсць жаданне і атрымоўваецца намацаць тую самую мэту, якая ёсць у яго па жыцці, у чалавека ўсё атрымаецца.

Яшчэ ў 2015 годзе ўлады Пінска прынялі рашэнне ў якія дні ў горадзе будуць абмяжоўваць продаж алкаголю. Акрамя 7 красавіка, Дні цвярозасці ў Пінску ладзяцца 15-га і 30-га траўня, а таксама 1 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя