Аляксандр Сахарук: Магчыма мяне яшчэ пасадзяць на суткі



Актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Сахарук нарэшце атрымаў даведку пра тое, што з 9 па 10 траўня  знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця. Але даведка, на думку Аляксандра, не ўтрымлівае дакладнай інфармацыі.

Таксама актывсіт даведаўся, што па факце ўзняцця ім бел-чырвона-белага сцяга на святкаванні Дня Перамогі ідзе праверка:

– Падстава для вызвалення – адсутнічае, дакладны час знаходжання ў ІЧУ таксама адсутнічае. І вось яшчэ: “Паважаны Аляксандр Іванавіч. Паведамляем Вам, што па факце выкарыстання Вамі бел-чырвона-белага сцяга праводзіцца праверка.” Не ведаю. Магчыма я яшчэ буду пакараны штрафам ці мяне пасадзяць на суткі. 

Паводле Сахарука, 9 траўня ён  далучыўся да маршу Несмяротнага палка, але замест партрэта ветэрана вайны ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. За што быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Нявыдача адпаведнай даведкі міліцыяй магла паслужыць прычынай звальнення з працы. Сахаруку давялося скардзіцца  ў абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, каб атрымаць даведку.

Беларускае Радыё Рацыя