Аляксандр Сахарук выйшаў на волю



Берасцейскі ветэран-“афганец”, сябра прафсаюза РЭП Аляксандр Сахарук выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту.

Яго са скандалам затрымалі 25 кастрычніка падчас акцыі на вуліцы Савецкай у Берасці. Як аказалася пазней, за акцыю 30 жніўня. Ахоўнікам рэжыму не спадабаўся яго зварот да маладых вайскоўцаў тэрміновай службы, кажа Аляксандр Сахарук.

Паводле Аляксандра Сахарука, 13 сутак арышту ў турэмных жорсткіх умовах яго не запужалі і не выклікалі шкадавання. Бо яго сукамернікамі была эліта нашага грамадства:

– Але самае галоўнае, што я там сядзеў з такімі людзьмі! Я не ведаю, калі яшчэ пабачу гэтых людзей – айцішнікі, архітэктары, бізнесмены.

Аляксандр Сахарук за смеласць у баях у Афганістане ўзнагароджаны медалём “За адвагу”. Ён – адзін з ветэранаў гэтай вайны, хто публічна асудзіў умяшальніцтва Савецкага Саюза ва ўнутраныя справы чужой дзяржавы. Сахарук гэтак жа смела змагаецца за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі.

Цалкам  матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя