Аляксандр Швед: Лічу прысуд палітычна матываваным



Актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Швед пакараны судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы  штрафам у 20 базавых велічынь.  Фактычна – за раздачу газеты „Салідарнасць” каля прахадной завода ў Слоніме.

shved

Але пратакол складзены за правядзенне пікета без дазволу. Газеты раздаваў Швед 31-га сакавіка, а  пратакол складзены маёрам міліцыі Слонімскага РАУС Аляксандрам Навасадам 8-га красавіка завочна. Віны сваёй актывіст не прызнаў. Кажа Аляксандр Швед:

– Увогуле няма сведак, няма доказаў, у пікеце я не стаяў. Я распаўсюджваў дазволеную газету – гэта газета нашага прафсаюза “Салідарнасць”. І чаму такое рашэнне суддзі, я не ведаю. Я лічу гэты прысуд палітычна матываваным.

Сяброў прафсаюза РЭП з Берасця, якія там пікетавалі і трымалі плакаты, таксама судзілі, але абвясцілі папярэджанне. У той час як  Аляксандр Швед, удзел якога ў пікеце зусім не даказаны судом, пакараны суддзёй Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Вольгай Раманюк вялікім штрафам.

grupa padtrymki

Праваабаронцы ПЦ „Вясна” з Баранавіч Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык лічаць гэты прысуд незаконным.

lia suda

Аляксандр Швед будзе рыхтаваць скаргу ў Берасцейскі абласны суд.

Беларускае Радыё Рацыя