Аляксандр Стральцоў-Карвацкі: БНР не выжыла з прычыны адсутнасці салідарнасці і сродкаў



Працягваецца адзначэнне стагоддзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Хоць Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала нядоўга, але без яе – не было б сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кажа выкладчык ЕГУ – Аляксандр Стральцоў-Карвацкі.

Паводле яго меркавання, БНР не выжыла з прычыны адсутнасці салідарнасці і сродкаў:

— Па-першае, гэта раз’яднанасць палітычнай эліты. На жаль, на той момант адзіным выйсцем было прыкладанне высілкаў усімі, прадстаўнікамі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва, для таго, каб БНР выжыла, каб яна адбылася як дзяржава. Гэтага адзінства на жаль не было, а дзеячы БНР не былі здольныя прыцягнуць да гэтай ідэі у тым ліку прадстаўнікоў больш заможных пластоў, у першую чаргу буйных землеўласнікаў.

Сёлета ўлады Беларусі ўпершыню дазволілі дэмакратычнай грамадскасці публічнае святкаванне юбілею абвяшчэння БНР па сваім сцэнары, але не зрабілі ніякіх афіцыйных заяў. Павіншавалі беларусаў з юбілеем Польшча, Вялікабрытанія, Літва і штат Арызона.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя