Аляксандр Вінчэўскі: Пад аховай не ўсе знікаючыя віды птушак



У Чырвоную кнігу варта занесці больш птушак, чым там знаходзяцца цяпер. Дырэктар грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі лічыць, што Чырвоная кніга не цалкам адлюстроўвае віды, якія знаходзяцца ў Беларусі пад пагрозай.

– Ведаеце, Чырвоная кніга – гэта такі палітычны дакумент. Я б сказаў, што не навуковы дакумент. Таму што там павінна быць больш птушак. Вучоным проста практычна забараняюць новыя віды ўносіць, таму што гэта дрэнна дзейнічае – статыстыка атрымліваецца дрэнная. Ахоўваюць, ахоўваюць – а колькасць павялічваецца. Гэта як бы нядобры знак.

Каго ж можна ўключыць у Чырвоную кнігу? Гэтага, на думку Аляксандра Вінчэўскага, заслугоўвае шэраг птушак.

– Цяжка сказаць, многія віды там павінны быць, як свіцьва, якія будуць занесены. Зараз мы, напрыклад, прапануем занесці птушак, якія ў Беларусі не гняздзяцца, залятаюць сюды, ці бываюць на міграцыі, але знікаючыя на глабальным узроўні. Гэта як стэпавы лунь, напрыклад, арол магільнік, сокал балобан.

Качка-свіцьва

Сокал балобан

Аляксандр Вінчэўскі лічыць, што забарона на вясновае паляванне на птушак магла б дапамагчы ў захаванні многіх відаў птушак. Але яна была знятая.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск