Аляксандр Ярашук: Нас чакаюць гарачыя часы
Ці сціхлі страйкі? Ці можа на новым этапе да іх далучыцца сярэдні ды буйны бізнес? Што даюць выступы і звальненні асобных працоўных?
На гэтыя ды іншыя пытанні шукаў адказы наш сённяшні „Госць Рацыі”, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук у гутарцы з Алісай Поль:
– Зараз сітуацыя ў такім падвешаным стане. Што датычыць настрою людзей, то яны адпаведна такія ж як і наогул настроі ў грамадстве. Была рэвалюцыя, а зараз контррэвалюцыя. Не было гатовасці страйкаваць у жніўні і кастрычніку, калі быў другі заклік з боку Святланы Ціханоўскай. Зараз таксама не выпадае казаць пра тое, што ёсць нейкая гатовасць. Але і не выпадае казаць, што ўсё быццам бы ўжо памерла. Нікуды яно не падзелася, людзі з гэтым жывуць, бо яны прайшлі праз фальсіфікацыі, жахі гэтых рэпрэсій, самі ды іх родныя. Канешне тое, што адбываецца на шэрагу прадпрыемстваў, на „Беларуськаліі”, „Гроднаазот”, на іншых прадпрыемствах, калі людзі ўваходзяць у страйк, таксама не дазваляе заснуць. Відавочна гэта сведчыць пра тое, што гэтыя настроі жывуць, але сапраўднае абуджэнне можна чакаць вясной. У многім гэта будзе звязана з тым, што эканамічная сітуацыя не будзе паляпшацца гэта дакладна, а будзе толькі пагаршацца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Аляксандр Ярашук звярнуў увагу на тое, што заявы асобна ўзятых працоўных могуць адыграць большую ролю, чым страйкі на цэлым прадпрыемстве. Паколькі зараз мы жывём у час інфармацыйных тэхналогій.
Беларускае Радыё Рацыя