Аляксандр Ярашук: Страйк – гэта самая моцная зброя



Страйк падчас або пасля прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі магчымы, але для таго няма юрыдычных падставаў. Згодна беларускаму заканадаўству, такая форма пратэсту забароненая.

Пра гэта распавёў старшыня Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. Грамадскі дзеяч патлумачыў, што звычайна лічыцца забастоўкай:

– Да страйку прыбягаюць працоўныя, якія адстойваюць свае правы. Гэта, прынамсі, самая моцная зброя, якая дазваляе ім нароўных весці дыскусію, дыялог з наймальнікам, з уладамі. І, канешне, гэта зброя сур’ёзная, таму прафсаюзы і працоўныя толькі ў выключных выпадках да яе прыбягаюць.

Як адзначыў Аляксандр Ярашук, таксама эфектыўна абараняць свае правы праз калектыўную дамову, у тым ліку з уладамі. Але пры адной важнай умове — краіна павінна быць дэмакратычнай.

Беларускае Радыё Рацыя