Аляксандра Бяльчука перавялі ў СІЗА



Аляксандра Бяльчука арыштавалі і з ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе ён утрымліваўся з пятніцы, перавялі ў следчы ізалятар (СІЗА).

aceecf97b6dcdcb77ce4042201e35da332d3e1ba2d731c37a0pimgpsh_fullsize_distr-1024x768

Пра гэта паведаміў ягоны бацька Іван Бяльчук, які разам з адвакатам прыехаў у Берасце падтрымаць сына. Сям’я Бяльчукоў, чальцы якой былі героямі падзеяў са стралянінай пад Маларытай, усё ж спадзявался на падпіску аб нявыездзе для Аляксандра, аднак дарэмна:

– Яны з парушэннем яго затрымалі. Я прывёз характарыстыку, пад ёй падпісаліся 62 аднавяскоўцы.

Неўзабаве пачнецца першы суд па справе старэйшага брата – Мікалая. Ён адмовіўся ад сведчанняў супраць сябе і па словах сваякоў пракурор наўзамен вырашыў не зацягваць з перадачай справы ў суд. Абодвум братам інкрымінуюць артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі “гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі”. Максімальны тэрмін пакарання па ім – 6 гадоў зняволення.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце