Аляксандра Францкевіча затрымалі ў Кіеве і дэпартавалі ў Беларусь



Экс-палітвязня Аляксандра Францкевіча мінулым вечарам у Кіеве затрымала Служба бяспекі Украіны і ўначы дэпартавала ў Беларусь. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку журналістка Яўгенія Доўгая.

Вядома, што Францкевіч — актывіст анархісцкага руху. У 2011 годзе быў асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачанні ў злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці і несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі. Раней ён і яшчэ чацвёра ягоных паплечнікаў былі затрыманыя па падазрэнні ў падпале расейскай амбасады і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Францкевіча палітвязнем.

Хлопец выйшаў на волю ў верасні 2013-га, а ў 2015-м з’ехаў у Кіеў. Там ён атрымаў від на жыхарства і працаваў праграмістам, падтрымліваў сувязь з анархістамі. Летась Францкевіч паведамляў беларускім журналістам, што на яго пачаўся ціск з боку СБУ.

Беларускае Радыё Рацыя