Аляксандра Кабанава наведала бярозаўская міліцыя
Аляксандра Кабанава наведала бярозаўская міліцыя. Двух намеснікаў генеральнага дырэктара, Хрысціну Карманаву, што выконвае абавязкі начальніка праектна-сметнага аддзела, і сакратарку прадпрыемства абурыла жаданне журналістаў-блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава даведацца пра лёс крымінальнай справы супраць генеральнага дырэктара гаспадаркі Валерыя Клімчука, якую, па словах Аляксандра Кабанава, раённая пракуратура зацягвае.
Аляксандр Кабанаў
— Звярнуліся па каментар да пракурора Бярозаўскага раёна і ён не даў нам каментара па гэтым пытанні. Пасля гэтага мы пайшлі ў жыллёва-камунальную гаспадарку Бярозы. Клімчука няма на працы: але ён чамусьці спалохаўся, пачаў закрываць дзверы. Мы зайшлі да намесніка дырэктара па ідэалагічным аддзеле, але ён чамусьці спалохаўся пачаў закрываць дзверы і казаў, што каментаваць нічога не будзе. Мы проста пахадзілі і паспрабавалі даведацца ад людзей хоць нейкую інфармацыю. Плюс па нашых звестках літаральна нядаўна быў затрыманы адзін з працаўнікоў Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі за атрыманне хабару: Радзівончык Максім Аляксандравіч.
Паводле Аляксандра Кабанава, Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка аскандалілася не ўпершыню. Узнікалі пытанні пра фэйкавую вышэйшую адукацыю Валерыя Клімчука. Начальнік цэха кацельнай гаспадаркі Андрэй Жур за эканамічныя махінацыі арыштаваны яшчэ ў мінулым годзе і знаходзіцца пад следствам у СІЗА КДБ. Але аўтараў заяў гэта зусім не хвалюе, кажа Аляксандр Кабанаў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя