Аляксандра Кабанава з плошчы „праводзілі” АМАПаўцы
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў наведаў плошчу Леніна ў Берасці. Куды чарговы раз прыйшлі берасцейцы, якія выступаюць супраць будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода. Кабанаў размаўляў з людзьмі, вёў прамую трансляцыю размоў.
З плошчы ўслед за актывістам пайшлі двое супрацоўнікаў АМАПу, кажа Аляксандр Кабанаў:
– За мной два “хвасты” прывязаліся. Пад’ехала машына з АМАПаўцамі. Мяне ўжо чакалі. Але дзіўна, што калі я ўключыў на фэйсбуку прамы эфір, яны ад мяне адчапіліся. Пад’ехалі яшчэ жыхары Берасця – мужчына і жанчына. Яны папярэдзілі, што за мной ідуць людзі, што пад’ехалі АМАПаўцы, і прапанавалі правесці мяне дадому.
Паводле Кабанава, такая салідарнасць ад прысутных была выказана таксама, калі ён толькі сыходзіў з плошчы. Але Аляксандр адмовіўся. Да патрэбнай кватэры актывіст дабраўся. Ці дадуць яму выйсці з яе без затрымання – невядома.
Беларускае Радыё Рацыя