Аляксандра Кабанава зноў будуць судзіць
Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС. Яго даставяць у суд Бярозаўскага раёна як толькі вызваліцца суддзя. Будуць судзіць па складзеным пратаколе: за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным Маршы недармаедаў 5 сакавіка.
Кабанаў быў затрыманы 14 сакавіка ў 20.20 – менш чым праз суткі пасля свайго вызвалення з ізалятара, дзе адбываў 5 сутак арышту за ўдзел ў Маршы недармаедаў 26 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
