Аляксандра Кардзюкова прызналі палітычным зняволеным
Палітычным зняволеным прызнаны берасцеец Аляксандр Кардзюкоў прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру „Вясна”. Яго абвінавацілі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстных акцый у жніўні мінулага году быў у цывільным адзенні.
Абвінавачваемы сваёй віны ў такіх дзеяннях не прызнаў, яму было прысуджана 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, – адзначыў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:
– На саму ўладу гэта ніяк не ўплывае. Але гэта такая падтрымка для самога асуджанага, для яго сваякоў. І я ўпэўнены, што рана ці позна, гэта прывядзе да таго, што будзе дасягнута праўда і справядлівасць па гэтай справе, і Кардзюкоў будзе вызвалены і будзе рэабілітаваны.
Падставай да прызнання палітзняволеным Аляксандра Кардзюкова стала палітычная матываванасць яго крымінальнай справы.
Беларускае Радыё Рацыя