Аляксандра Васілевіч – 11-ая фігурантка “свіслацкай справы”



У Свіслачы раённы суд вызначыў штраф старшыні гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандры Васілевіч. Паехаўшы на пахаванне сябра Віктара Дзясяціка а таксама на ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага, яна атрымала 25 базавых вялічыняў, за нібыта ўдзел у масавым мерапрыемстве. Разглядаў адміністрацыйную справу суддзя Аляксандр Шылін.

Кажа Аляксандра Васілевіч:

– Калі мы былі на мітынгу і на вулічным шэсце, як яны сказалі, то мы не парушалі грамадскі парадак. Інакш нас бы там адразу затрымалі. Мы нічога не парушалі, мы ўсё зрабілі ў рамках закона. Потым я ў апошнім слове зрабіла выснову, што мы нічога не парушалі, мы мелі права, калі гэта не абмяжоўвае правы іншых грамадзян і г.д.

Даказаць адміністрацыйнае правапарушэнне міліцыянты ў судзе не маглі, але Аляксандра Васілевіч усё адно стала 11-ай фігуранткай “свіслацкай справы”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя