Аляксандра Васілевіч атрымала позву ў суд



Аляксандра Васілевіч, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, атрымала позву ў Свіслацкі раённы суд. Яе адміністрацыйны працэс – працяг пераследаў грамадскіх актывістаў за ўшанаванне беларускіх герояў антырасейскага паўстання 1863 года. Паседжанне пройдзе 16 снежня а 10 гадзіне. Судзіць будзе старшыня Свіслацкага суда Аляксандр Шылін.

Кажа Аляксандра Васілевіч:

– Асабістая пазіцыя – у дзяржавы не хапае грошай напрыканцы года. Я адсочвала не толькі гэтую справу, але глядзела матэрыялы ў інтэрнэце пра фатаграфіі ў Віцебску, калі ўсім далі штрафы ў агульным памеры каля 100 базавых. Па нашай справе ўжо больш за 100 базавых выходзіць. Таму я лічу, што ўсё гэта робіцца дзеля таго, каб людзі, тая ж апазіцыя, плаціла грошы ў дзяржаўную казну.

Ужо 9 чалавек аштрафаваны і яшчэ некалькі чакаюць позвы ў суд за ўдзел у дні памяці паўстанцаў 1863 года.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vaas.gov.ua