Аляксандра Васілевіч: Чыноўнікі самі не выконваюць тое, што патрабуюць ад народа



Як перасадзіць беларускіх чыноўнікаў на аўтамабілі нацыянальнай зборкі? На беларуска-кітайскія „Джылі”. Прадстаўнікі маладых дэмакратаў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі актыўна выкарыстоўваюць інтэрнэт-петыцыю, пад якой падпісалася ўжо больш за 13 тысяч чадавек. Петыцыя будзе накіравана ў Савет Міністраў Беларусі.

Кажа лідарка Маладых Дэмакратаў Аляксандра Васілевіч:

– Гэтыя звароты і петыцыю мы рабілі сумесна з Аляксандрым Басацкім, які першы заўважыў, што гаворыць дзяржава для народы і для чыноўнікаў – гэта розныя рэчы. Мы ўсюды чуем, каб беларусы куплялі беларускае, мы павінны падтрымліваць сваіх вытворцаў. Чаму нашыя чыноўнікі гэта не выконваюць? Яны, па-першае, слугі народу, і павінны ўсе патрабаванні, якія яны робяць да народу, самі выконвалі ў першую чаргу.

У той час, калі простым грамадзянам стала значна складаней набыць замежны аўтамабіль, то чыноўнікі працягваюць набываць прэстыжныя мадэлі еўрапейскіх вытворцаў. Збор подпісаў пад інтэрнэт-петыцыяй яшчэ працягваецца.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя