Аляксандра Васілевіч: Карупцыя – адна з асноўных праблем у дзяржаве



Правесці публічныя слуханні на тэму карупцыі прапанавалі гарадзенскім уладам прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных партыяў ды рухаў. У дасланым лісце актывісты прапануюць  даць ацэнку антыкарупцыйным дзеянням самім уладам, а таксама абмеркаваць прапановы, што выкладзеныя ў антыкарупцыйнай платформе. Кажа Старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч:

– Праблема карупцыі – гэта адна з асноўных праблем у дзяржаве. Таму я лічу, што калі Гарадзенскі гарвыканкам і Гарадзенскі гарадскі Савет дэпутатаў зладзяць грамадскія слуханні на тэму карупцыі з прывядзеннем статыстыкі, канкрэтных прыкладаў, гэта будзе па-першае, вельмі цікава людзям. А па-другое, высветліць сітуацыю, якая склалася зараз у Гародні.

У звароце да выканаўчых камітэтаў двух узроўняў Гародні актывісты нагадваюць пра сваю заклапочанасць станам карупцыі. Бо паводле статыстыкі, Беларусь займае 123-яе месца па ўзроўні распаўсюджання карупцыі ў свеце.

sluchanni

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара