Аляксандра Васілевіч: Мае ліставанні наконт “Джылі” былі не дарэмнымі



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб беларускія чыноўнікі пераселі на аўтамабілі айчыннай вытворчасці, а менавіта на аўтамабілі “Джылі”.

vas1

Кіраўнічка Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч змаганне за тое, каб беларускія чыноўнікі пераселі на беларуска-кітайскія аўто, пачала яшчэ паўтары гады таму.

vas2

Апроч лістоў у розныя міністэрствы была складзена электронная петыцыя, пад якой падпісалася каля 20 тысяч асобаў.

vas4

Патрабаванне Лукашэнкі пра перасадку чыноўнікаў на “Джылі” грамадская актывістка лічыць таксама і сваёй перамогай:

– Я думаю гэта добрая навіна, каб наша чынавенства ездзіла на аўтамабілях, якія вырабляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта будзе вельмі добра для завода, які вырабляе “Джылі”, і для эканомікі ўвогуле. Заўсёды ўзнікае пытанне, калі ў нас якасныя, добрыя аўтамабілі, чаму нашыя чыноўнікі ездяць на іншых машынах.

Наступным крокам кампаніі “Купляй беларускае!” грамадская актывістка збіраецца спытаць беларускіх чыноўнікаў пра тое, ці носяць яны беларускую вопратку і абутак айчыннай вытворчасці.

vas3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня