Аляксандра Васілевіч – за беларуска-кітайскія аўто для чынавенства
Грамадская актывістка Аляксандра Васілевіч працягвае барацьбу за тое, каб беларускія чыноўнікі пераселі на аўтамабілі, што выпускаюцца ў Беларусі – сумесныя беларуска кітайскія аўтамабілі Geely.
Гарадзенка пісала лісты ў розныя інстанцыі: Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Рэспублікі, Палату прадстаўнікоў і Камітэт дзяржкантролю. Аднак адказ з гэтых інстанцый не задавальняе Аляксандру.
Па яе словах ў гэтых адпісках няма адказу, чаму нельга перасеці на гэты аўтамабіль:
– Я хачу, каб лозунг, які ёсць у нашай дзяржаве «Купляйце беларускае!» датычыўся не толькі простых грамадзянаў, але і чынавенства, якога ў нас вельмі шмат і якія трацяць грошы з нашых падаткаў на іншамаркі. Пры гэтым прэзідэнт краіны абавязвае таксістаў набываць Geely. Чаму таксісты павінны, а чынавенства – не.
Па словах актывісткі ліставанне з рознымі міністэрствамі і ўрадам будзе працягвацца і Аляксандра спадзяецца, што даможацца свайго. Беларускае Радыё Рацыя