Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна дадалі ў „Спіс экстрэмістаў”
21 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт „Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

У спіс дадалі яшчэ 23 прозвішчы — цяпер у ім 2735 чалавек.
Акрамя іншых, у спіс дадалі завочна асуджаных Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна, старшыню БКДП Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім, а таксама фігуранта „справы Зельцэра” Арцёма Задруцкага.
