Аляксандру Кардзюкову не перадаюць перадачы
Не перадаюць перадачы, а таксама забараняюць сустрэчы з роднымі сведку забойства Генадзя Шутава – Аляксандру Кардзюкову.
Пра гэта распавяла сястра палітвязня Марына Парыйчук. Яна адзначыла, што адзіны сродак камунікацыі – гэта рэдкія лісты і кароткія тэлефанаванні:
– Раз тэлефанаваў. Апошні раз здаецца 31-га чысла ён патэлефанаваў, паразмаўлялі. Да гэтага ён тэлефанаваў жонцы. Прынамсі пачаліся нейкія тэлефанаванні, бо да гэтага нічога не было. Апошні ліст я атрымала здаецца 17-га ліпеня. Ужо збіралася ехаць у Магілёў у той час. Я ўжо ведала, што 20-га чысла я буду ў Магілёве, бо ад Сашы не было ні тэлефанаванняў, ні лістоў. Перажывалі, мы не ведалі, што з ім і 20-га чысла мы паехалі ў Магілёў.
Берасцейскі палітвязень Аляксандр Кардзюкоў асуджаны на 10-ць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму прад’яўлены артыкул 363 КК Рэспублікі Беларусь або супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце