Аляксандру Кардзюкову зменшаць тэрмін адбыцця ў калоніі



У меншы бок пералічаць тэрмін адбыцця ў калоніі для берасцейскага палітвязня Аляксандра Кардзюкова.

Ён асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі за нібыта напад на асоб, якія выконвалі задачы па ахове грамадскага парадку пры правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Аляксандр з’яўляецца сябрам забітага Генадзя Шутава і быў побач у момант яго смерці, за гэта і праследуецца рэжымам, – распавяла яго сястра Марына Парыйчук:

– Мы ўвогуле не разглядаем 10 гадоў. Пры пераліку тэрмін атрымаўся меншы на чатыры з паловай месяца. Але гэта нам не грае ніякай ролі. Але важна тое, што аплочаны доўг перад дзяржавай, хаця б у яго ў калоніі не забіраюць грошы. Дазваляюць атаварвацца, хадзіць у краму.  

Аляксандр Кардзюкоў пазбаўлены волі амаль што год таму. Прыкладна дзевяць месяцаў ён знаходзіўся пад вартай. Па новай рэдакцыі закона 1 дзень утрымання пад вартай будзе адпавядаць 1,5 дням пазбаўлення волі ў калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце