Аляксей Гайшун: Шмат хто правініўся, шмат з каго трэба спытаць
Былы палітвязень, гісторык і лінгвіст Аляксей Гайшун у красавіку вызвалены з так называемай папраўчай калоніі №15 Магілёва. Быў асуджаны на год і шэсць месяцаў за ўдзел у мірных акцыях 2020 года.
Адбыўшы тэрмін, вымушаны быў з´ехаць у бяспечную краіну. Але памятае ўсё дэталёва, што адбывалася на вуліцах і затым у калоніі, кажа Аляксей Гайшун:
– Для мяне асабіста «пацукі» – гэта тыя, што статут не чыталі. Таму што ў ім сказана, што загад можна не выконваць, калі гэта злачынны загад. Загад «мачыць» цывільных – гэта сам па сабе злачынны. Гэта калі не казаць пра сфабрыкаваныя справы. Такіх было тысячы. Так што без высокіх нейкіх дэмакратычных мэтаў ужо шмат хто правініўся, шмат з каго трэба спытаць. Як з тых, хто з’яўляецца заяўнікам генацыду, так і з падзельнікаў, якія пагадзіліся гэты загады выконваць.
Зараз Аляксей Гайшун адаптуецца ў новай краіне і ўзнаўляе адабраныя рукапісы для напісання кнігі аб перажытым.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя