Аляксей Марачкін: У мяне захоўваецца ў майстэрні абраз Маці Божай Курапацкай



“Курапаты павінны стаць месцам, куды кожны зможа прыйсці і з пашанай пакланіцца”, – такім бачыць мэмарыяльны комплекс Курапаты мастак Аляксей Марачкін.

Мастак увайшоў у працоўную групу экспертаў у абарону Курапатаў, створанай ў Менску.

Кажа мастак Аляксей Марачкін:

 – У мяне да гэтага часу захоўваецца ў майстэрні абраз Маці Божай Курапацкай. Трэба,каб людзі не тапталі гэта месца. Каб кожны адчуваў, што сюды трэба прыходзіць, як на могілкі. Дзяржава ў баку ад Народнага мемарыялу. Дзяржаве не выгадна, каб Курапаты былі на першым месцы ў памяці, чым выдуманая “Лінія Сталіна”.

Конкурс на лепшую ідэю мемарыялізацыі Курапатаў павінен прыцягнуць да ўрочышча ўвагу як вядомых архітэктараў, мастакоў і скульптараў, так маладых творцаў і грамадства.

“Неабходна вярнуць беларускаму народу знакавасць Курапатаў”, – лічыць Аляксей Марачкін.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя