Аляксей Шчадроў: БТ-шнікі не думаюць пра людзей
Аляксей Шчадроў, які займаецца бяздомнымі людзьмі ў прытулку ў вёсцы Аляксандраўка, што на Шчучыншчыне, стаў героем рэпартажу Беларускага тэлебачання. Па словах Аляксея Шчадрова, гэты рэпартаж з’яўляецца паклёпніцкім і не адпавядае рэчаіснасці.
Распавядае Аляксей Шчадроў:
– Захацелі гэтую божую справу знішчыць, абліць усё брудам. Яны ніколі не пакажуць праўды: у нас бедныя як валяліся на вуліцы, сметніках, так і валяюцца. А пасля іх вывозяць з Гародні ці іншых гарадоў ды выкідаюць. Бо так і ёсць. Гэтага яны не здымаюць і не паказваюць. Вельмі балюча і крыўдна з-за таго, што і як яны робяць. Лепш бы яны перадалі апеку за беднымі і бяздомнымі царкве, касцёлу. І тады б яны не ведалі гэтай праблемы ды не мелі б клопатаў. Але яны не хочуць гэтага рабіць.
Аляксей Шчадроў апякуецца бяздомнымі ўжо пяць гадоў. Жыхарамі прытулку ў вёсцы Аляксандраўка за апошнія пяць гадоў было каля сотні бяздомнікаў з розных куткоў Беларусі. Людзі, што тут знаходзяцца, маюць дах над галавой ды харчаванне. Яны займаюцца хатняй гаспадаркаю і тройчы ў дзень у іх малітва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня