Аляксей Шота: Гэта ўсё звёны аднаго ланцуга



Незалежныя журналісты, якія працуюць на Гарадзеншчыне, занепакоены прысудамі, што атрымалі іх калегі. Судовыя працэсы над Андрэям Мялешкам, Алесем Дзянісавым, Уладзімірам Хільмановічам і Міхалам Карневічам, на думку журналістаў, з’яўляюцца перашкодай у працы для ўсіх без вынятку журналістаў, якія працуюць у рэгіёне.

Сённяшнія ўмовы працы каментуе журналіст партала TUT.by Аляксей Шота:

– На першы погляд падаецца, што ёсць усяго некалькі чалавек, якіх увесь час “марынуюць”. Можа падацца, што для астатніх усё нармальна і няма ніякіх праблем – усе працуюць і не адчуваюць гэтага. Але насамрэч нават ціск на аднаго чалавека – гэта перадусім ціск на ўсю прафесію, на гэты від дзейнасці, і тое, што кагосьці штрафуюць, камусьці толькі не хочуць даваць каментар, хаця ў іншай краіне можна было б праз суд прымусіць чалавека каментаваць, – гэта ўсё звёны аднаго ланцуга, толькі розны ўзровень.

Незалежныя журналісты пасля прысудаў пачалі кожны дзень сутыкацца з адмовамі ў каментарах не толькі ад дзяржаўных службоўцаў, але і звычайных супрацоўнікаў культурных і недзяржаўных установаў.

Беларускае Радыё Рацыя