Аляксей Шота: Нашая адметнасць ранейшая – прынцыповая беларускамоўнасць



Гарадзенскае выданне “Твой стыль” завершыла сваю кар’еру. Замест яе ў горадзе з’явіўся сайт  Hrodna.life. Над гэтай старонкай працуе рэдакцыя “Твайго Стылю”.

Па словах рэдактара Аляксея Шоты новы сайт, больш дасканалы тэхнічна, які дазволіць яшчэ эфектыўней даносіць навіны і аўтарскія тэксты да аўдыторыі:

– Нашая адметнасць застанецца той жа самай – гэта прынцыповая беларускамоўнасць. На сённяшні момант у Гародні няма іншага незалежнага беларускамоўнага сайта, які ахоплівае тэматычна ўсе аспекты гарадскога жыцця. Мы ідзем па такой сцежцы: гэта свой арыгінальны кантэнт плюс агрэгацыя. Так усе вялікія паспяховыя парталы робяць. Мы, канешне, не ў стане сваімі рэсурсамі ўсе навіны самі рабіць, таму у стужцы навін у нас будзе дастаткова шмат перадрукаў. Але таксама будуць вялікія свае ўласныя тэксты.

Аляксей Шота кажа, што апроч сталай рэдакцыі, у якой працуюць тры чалавек, да працы на Hrodna.life будуць прыцягвацца фрылансеры. Апроч пасады галоўнага рэдактара з’явіцца пасада “гарадскога рэдактара”, які будзе займацца інфармацыйнай падтрымкай грамадскіх ініцыятыў па ператварэнні горада ў лепшае месца для жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ampby.org