Аляксей Шота: У 2019 было шмат цікавых сустрэчаў



Гарадзенскія журналісты з партала Hrodna.life падводзяць вынікі 2019 года.

На думку рэдактара партала Аляксея Шоты, у 2019 годзе ён вельмі змяніўся:

– Год для нас быў вельмі паспяховы, мы моцна нарасцілі колькасць наведнікаў, чытачоў, сталых чытачоў, якія вяртаюцца да нас, якія прыходзяць у рэдакцыю. Рэдакцыя існуе толькі год у гэтым памяшканні, пастаянна нейкія людзі да нас прыходзяць. Вельмі важна, што мы стварылі кропку прыцягнення для людзей сваімі гісторыямі, праблемамі, захапленнямі, са сваімі дасягненнямі прыходзяць да нас. Вельмі добра зайшлі першая і другая кніга Руслана.

Аляксей Шота кажа, што 2019 быў вельмі паспяховым годам для Hrodna.life:

– Вялікі поспех для нас, мы толькі год з’яўляемся сябрамі асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Ужо ў першы год сяброўства мы ўзялі найбольшую колькасць дыпломаў. На конкурсе рэгіянальнай прэсы мы атрымалі дыплом за найлепшы рэгіянальны сайт Беларусі. Агулам 7 дыпломаў, тры першых месца і чатыры намінацыі ў розных катэгорыях – гэта вялікі поспех.

Рэдакцыя Hrodna.life знаходзіцца ў Гародні на вул. Кірава 3 і працуе амаль без выходных.

Беларускае Радыё Рацыя