Аляксей Шпак: Насамрэч кажаны вельмі карысныя для чалавека
Сёння госць Рацыя Рацыя біёлаг Аляксей Шпак, вядомы перадусім як даследчык жыцця кажаноў – займаецца іх выратаваннем і рэабілітацыяй.
– Я езжу па краіне на курсы „Мова нанова” і час ад часу прыводжу з сабой кажаноў. Але гэта здараецца пераважна ў зімовы перыяд, калі ў мяне ёсць жывёлы, якіх я трымаю ў нашым цэнтры „КажанаПолісе”, які месціцца ў Менску. А цяпер лета – кажаны актыўныя, ім добра. І таму, калі да мяне трапляюць кажаны, я проста іх даследую і затым выпускаю. Насамрэч у мяне ёсць некалькі прэзентацый, таму што я займаюся не толкі кажанамі. Я яшчэ займаюся і генетыкай, і манікулярнай біялогіяй, трошкі эвалюцыяй. І ў мяне ёсць некалькі прэзентацый, але ўсё ж такі большасць людзей хоча чуць пра кажаноў, таму што гэтыя жывёлы цікавыя, яны жывуць побач з чалавекам і гэтыя жывёлы насамрэч вельмі карысныя для чалавека. І гэта трэба усведамляць. І трэба ведаць, што рабіць, калі вы жывеце побач з кажанамі, калі вы сутыкаецеся з кажанамі і г.д.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя