Аляксей Янукевіч: Стаўленне да Пушкіна ў Беларусі неадэкватнае



Паўмесяца правёў пад вартай сябра „Маладога Фронту” Піліп Шаўроў.

Ён прызнаўся ў тым, што размаляваў рукі помніка расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў цэнтры Менска чырвонай фарбай. Гэта было зроблена як сімвал таго, што некаторымі сваімі вершамі Пушкін апраўдваў крывавыя дзеянні Расейскай імперыі на заваяваных землях,у тым ліку беларускіх. Кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Стаўленне да Пушкіна ў Беларусі неадэкватнае і перабольшанае. Гэты ўчынак аднавіў дыскусію пра нашую спадчыну, пра нашых герояў. Відавочна, што расейская дыпламатыя абслугоўвае імперскія інтарэсы, прачытваецца цвёрдае жаданне вызначаць герояў і куміраў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

„Беларусы маюць сваіх герояў, якіх і варта шанаваць у першую чаргу замест тых, хто не меў дачынення да нашай зямлі”, — дадаў Аляксей Янукевіч.

На дадзены момант на платформе molamola.by ідзе збор сродкаў для Піліпа Шаўрова. Грошы патрабуюцца на дапамогу ягонай сям’і, а таксама на адваката.

Бліжэйшыя два месяцы маладафронтавец правядзе пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання. Яму пагражае да 3 гадоў турэмнага зняволення.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя