Аляксея Ільінчыка змясцілі ў неўралагічнае аддзяленне рэспубліканскага шпіталя



Праваабаронцам стала вядома, што Аляксей Ільінчык змешчаны ў неўралагічнае аддзяленне рэспубліканскага шпіталя, якое знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА № 1 г. Менска.

Аляксей – вядомы гомельскі бард і арганізатар канцэртаў бардаўскай песні. Вясной 2022 г. ён паехаў з гастролямі ў Расею. Там у яго нечакана здарыўся інсульт. Некалькі месяцаў мужчына лекаваўся ў шпіталі, аднак стан яго заставаўся кепскім і правая частка цела была паралізаваная.

У чэрвеніі 2022 года Аляксей Ільінчык вярнуўся ў Гомель, а 18 жніўня яго затрымалі. Пра гэта стала вядома з праўладнага ТГ-канала, які распавёў, што бард затрыманы за каментары ў сацыяльных сетках.

Затым яму прысуділі 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. За час знаходжання ў СІЗА і ў папраўчай калоніі здароўе Аляксея пагоршылася.

Па стане на 2 кастрычніка ў Беларусі 1490 палітвязьняў, прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Беларускае Радыё Рацыя