Аляксея Туровіча адпусцілі з міліцыі, склаўшы тры праколы
Адзін з актыўных абаронцаў урочышча Курапаты Аляксей Туровіч учора позна вечарам быў адпушчаны з міліцыі пасля складання трох пратаколаў.
Затрыманне Туровіча адбылося на пачатку восьмай гадзіны вечара 12 чэрвеня на выхадзе з Курапатаў, паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Актывіста даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС, дзе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, дробным хуліганстве і перашкодзе працы грамадскай установы.
Раней затрымлівалі іншых абаронцаў Курапатаў — Севярынца, Вольгу Нікалайчык, Дзяніса Урбановіча. Пасля складання адміністрацыйных пратаколаў (як правіла, за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі або дробнае хуліганства) іх адпускалі з міліцыі.
Акцыі супраць адкрыцця ля Курапатаў забаўляльнага комплексу з рэстаранам „Паедзем паядзім” праводзяцца з 31 мая. Рэстаран ужо працуе, але актывісты штодня спрабуюць перашкаджаць яго дзейнасці, не даючы праязджаць на тэрыторыю комплексу аўтамабіляей.
БелаПАН