Алёна Прытула: Разрываць на кавалкі можна не толькі бомбай
Алёна Прытула, кіраўнічка і сузаснавальніца інтэрнэт-парталу „Украінская праўда”, грамадзянская жонка забітага журналіста Паўла Шарамета апублікавала свой зварот, у ім гаворыцца наступнае:
Дзякуй вам!
Я хачу падзякаваць вельмі, вельмі, вельмі многім. Я не змагу пералічыць усіх. Вы пісалі мне смс, асабістыя лісты. Я ўсё прачытала.
Я хачу ўстаць на калені перад кожным з вас – калі б не ваша падтрымка, я б не змагла ўсё гэта ператрываць. Кожнае ваша слова надавала мне сілы, кожнае ваша смс дапамагала проста трымаць галаву проста, не даходзіць да адчаю.
Раней я думала, што спачуванне – гэта звычайная фармальнасць, бо і так зразумела, што вы моцна суперажываеце, калі памірае нехта побач. Насамрэч жа вашы паведамленні і лісты надаюць сэнс жыцця Пашы.
Пагэтаму – выяўляйце спачуванне, толькі шчыра. Гэтак жа, як не скупіцеся на выяўленне любові да жывога чалавека.
Выяўляйце свае пачуцці. Ужывайце словы для любові, але не для нянавісці.
Апошнім вечарам мы накручвалі кругі з Пашам, збіраючы запаветныя 10 тысяч крокаў. Перад гэтым ён прачытаў пост Сяргея Іванова, які напісаў чарговую гадасць пра мяне. Пашу было вельмі балюча, мы патрацілі АПОШНЮЮ НАШУ РАЗМОВУ на гэтага падонка. Мы гаварылі пра тое, што ў некаторых людзей ёсць пакліканне – прыносіць іншым людзям боль. У той момант мы ня ведалі, што ёсць яшчэ і іншыя людзі, якія ўжо планавалі яго забойства.
Я сведама стаўлю знак роўнасці паміж тымі, хто яго падарваў і тымі, хто апошнім вечарам атруціў яго жыццё. Так нельга. Трэба пакласці канец гэтаму цкаванню і нянавісці ў фэйсбуку. Гэта забойства словам.
І вінаваты ня толькі тыя, хто піша ўсё гэта. Разрываць на кавалкі можна ня толькі бомбай. Больш вінаватыя тыя, хто праплочвае гэту нянавісць.
Я ўпэўнена, што следчыя знойдуць забойцаў. Але давайце самы не забіваць адзін аднаго.
Беларускае Радыё Рацыя