Амаль 1500 дзён за кратамі знаходзіцца Мікіта Емяльянаў



Амаль што 1500 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень Мікіта Емяльянаў. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ.

Як вынік 6 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму, – распавяла яго маці спадарыня Наста:

– Зараз сын знаходзіцца ў турме №1 у Гародні, дзе і быў. Ён змешчаны туды на тэрмін 3 гады, я так зразумела, што гэта да канца тэрміну, які яму прызначаны.

Палітвязень Мікіта Емяльянаў абвінавачваецца ў такіх артыкулах як „Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, „Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”, „Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” і „Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.

Беларускае Радыё Рацыя