Амаль 23 тысячы пацверджаных выпадкаў каронавірусу ў Беларусі



Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на сённяшні дзень, 10 траўня, выяўлена 22 973 выпадкі COVID-19.

За апошнія суткі іх колькасць павялічылася на дзевяцьсот дваццаць адзін. Гэта ўжо пяты дзень запар, калі ў Беларусі фіксуецца больш за дзевяцьсот новых заражэнняў COVID-19 за суткі.

Па стане на 10 траўня выпісаныя амаль шэсць з паловай тысячы пацыентаў. Памёр 131 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя