Амаль 3 кг золата скралі з лецішча ў Полацкім раёне
Амаль 3 кг золата ў злітках скралі з лецішча менчука ў Полацкім раёне, паведаміў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Заява пра крадзеж паступіла ў Полацкі РАУС раніцай 14 кастрычніка. 41-гадовы менчук паведаміў, што з 8.30 13 кастрычніка да 15.40 14 кастрычніка неўстаноўлены злачынец праз вакно пракраўся ў ягоны дачны дом у Полацкім раёне і скраў 2800 г золата ў злітках. Шкода склала Br280 тыс.
Міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч 4 арт.205 КК РБ.