Амаль 300 легкавых аўтамабіляў чакаюць выезду ў Польшчу



Амаль 300 легкавых машын перад вялікімі выходнымі назапасіліся ў чарзе на польскай мяжы. Больш за ўсё жадаючых выехаць у суседнюю краіну ў пункце пропуску „Брэст”. Тут стаяць 160 аўтамабіляў. У «Брузгах» затрымаліся амаль 50. Яшчэ амаль сто – у Бераставіцы і Дамачава. У Пясчатцы чэргаў няма.

Грузавікі ў польскім кірунку праязджаюць свабодна. А вось на літоўскіх і латвійскіх пагранпераходах сітуацыя супрацьлеглая. Амаль 470 фур стаяць у чаканні мытнага дагляду.

ont.by

Фота grodnonews.by