АМАП адмольвае грахі перад Жыровіцкай Іконай
Напярэдадні вялікага свята Вялікадня на базу АМАП ГУУС Менгарвыканкама даставілі з Жыровіцкага Успенскага сабора адну з галоўных святыняў праваслаўнай Беларусі – Жыровіцкую Ікону Божай Маці.

Святары адслужылі малебен, а затым кожны з прысутных амапаўцаў прыклаўся да святой Іконы. Відаць, кіраўніцтва АМАПу, разам са сваімі падначаленымі, вырашылі адмаліць грахі перад Жыровіцкай Іконай Божай Маці. Але ці дапаможа ім святыня Беларусі?..
Беларускае Радыё Рацыя
