АМАП не пусціў Уладзіміра Няпомняшчых на акцыю пратэсту



Гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які вядомы сваёй майкай “За Беларусь без Лукашэнкі”, затрымалі на вакзале.

Палітык Уладзімір Няпомняшчых збіраўся ехаць у Менск, каб паўдзельнічаць у акцыі пратэсту 12 верасня. А таксама накіраваць скаргу ў ЦВК, паколькі напярэдадні працаваў назіральнікам на выбарчым участку і зафіксаваў парушэнні. Аднак Уладзіміра Няпомняшчых затрымалі супрацоўнікі АМАП. На актывіста склалі пратакол аб непадпарадкаванні праваахоўным органам і пратрымалі ў пастарунку Чыгуначнага раёну. На дадзены момант Уладзіміра Няпомняшчых адпусцілі. Але на мірную акцыю пратэсту ў Менску актывіст ужо не здолее паспець.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя.