АМАП затрымаў за «жнівеньскія беспарадкі» мінімум 11 жыхароў Мазыра
Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Мазыры затрымалі 11 мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў жніўні ў «масавых беспарадках». Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, затрыманых можа быць больш — да 17 чалавек. «Увечары 11 жніўня на Бульвары Юнацтва агрэсіўна настроеныя асобы распылялі ў праваахоўнікаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні. Вядома, што дзесяць фігурантаў уваходзяць або раней уваходзілі ў мясцовую каляфутбольную групоўку праварадыкальнай накіраванасці», — напісала прэс-служба МУС. Узрост затрыманых — ад 18 да 27 гадоў, аднаму 54 гады.
Увосень у Мазыры пакаралі пазбаўленнем волі на два гады з адтэрміноўкай выканання пакараньня дваіх 17-гадовых падлеткаў — Юрыя Мельчанку і Сяргея Лягуна. Іх абвінавацілі ў тым, што 11 жніўня яны кідалі камяні ў бок міліцыі і пабілі шкло ў аўтамабілі ўнутраных войскаў.
Беларускае Радыё Рацыя