Амапавец у аўтобусе таптаў бел-чырвона-белы сцяг
Амапавец таптаў бел-чырвона-белы сцяг.
Сведкам гэтага выпадку падчас «Маршу вызвалення палітвязняў» у Менску стаў музыка і мастак Андрэй Такінданг:
– Калі спыніліся аўтобусы АМАПу і адзін з амапаўцаў пачаў дэманстратыўна таптаць у аўтобусе бел-чырвона-белы сцяг, да гэтага аўтобуса пачала рухацца жанчына-пенсіянерка з кіёчкам. Тады аўтобус зачыніў дзверы. Жанчына адышла ўбок, амапавец зноў адчыніў дзверы аўтобуса і пачаў таптаць бел-чырвона-белы сцяг. Гэта, канешне, трагікамедыя нейкая, вось.
Штовечар Такінданг з калегамі выступае з канцэртамі ў розных менскіх дварах. Па яго словах, «гэта ўжо новая Беларусь, калі людзі ствараюць самі сваю краіну, бяруць на сябе функцыі гарвыканкаму і міністэрства культуры».
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя